Энергетыкі праз маразы і снегапады ў Беларусі рыхтуюцца да магчымых аварый
Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
Читать по-русски


Беларускія энергетыкі ўзмацнілі кантроль за аб’ектамі і працай абсталявання праз моцныя маразы, якія ўсталяваліся на большай частцы тэрыторыі краіны. Пра гэта паведамілі ў прэс-службе Мінэнерга.

Фото: пресс-служба Минэнерго
У сувязі з умовамі надвор’я павялічылася рызыка выхаду з ладу абсталявання і абвальвання ліній электраперадачы. Фота: прэс-служба Мінэнерга

Там адзначылі, што па ўсходзе Віцебскай і Магілёўскай абласцей слупкі тэрмометраў днём апусціліся да -16°C. Да таго ж, паводле прагнозаў сіноптыкаў, на паўднёвы захад краіны абрынуцца моцныя снегапады. У сувязі з гэтым павялічылася рызыка выхаду з ладу абсталявання і абвальвання ліній электраперадачы.

Энергетыкі зрабілі дадатковыя захады, каб беларусы не засталіся без святла. У прыватнасці, яны арганізавалі кругласутачнае дзяжурства персаналу, узмацнілі кантроль за працай падстанцый, лініямі электраперадачы і падрыхтавалі рэзервовыя крыніцы электразабяспечання.

На выпадак магчымых парушэнняў працы энергасістэмы арганізавалі больш за 1,4 тысячы аварыйных брыгад (усяго больш за 7 тысяч чалавек), якія гатовыя ліквідаваць наступствы непагадзі.