«Лукашэнка — гэта чалавек, які заўсёды гаворыць міма». Падаляк — пра аперацыю ў Белгарадзе, расійскую прапаганду і Беларусь26 мая 2023 у 18.29«Расія ж прымітыўная краіна, і прапаганда прымітыўнай краіны таксама прымітыўная. Яны спрабуюць перахапіць інфармацыйны парадак дня, укідваюць максімальна спекулятыўныя тэмы, якія не маюць да рэальнасці ніякага дачынення, якія закліканыя проста дамінаваць у інфармацыйнай прасторы, каб усе пра гэта гаварылі. І, адпаведна, яны чакаюць, што ўсе будуць заўсёды рэагаваць на гэта і даігрываць іх інфармацыйныя ініцыятывы. Няма сэнсу рэагаваць на ўсё, што паведамляюць расійскія сродкі масавай інфармацыі».