Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. «Вядзецца актыўная падрыхтоўка». Даведаліся, калі суседнія краіны ЕС плануюць пускаць беларусаў па новых правілах
  2. Новы прэм'ер заявіў, што бачыць для Беларусі «чорных лебедзяў». Расказваем, якія праблемы ў эканоміцы могуць «ірвануць»
  3. У Беларусі затрымалі расійскага коміка Астаніна, на якога данеслі за жарт
  4. Лукашэнка падпісаў указ пра страхаванне. Што зменіцца?
  5. «Парень приходит в поликлинику за выпиской, а там чуть другой диагноз». Юристы рассказали «Зеркалу» об особенностях весеннего призыва
  6. В Кремле и Белом доме сообщили подробности прошедшего телефонного разговора Путина и Трампа
  7. У Дзяржынску 16-гадовая дзяўчына памерла пасля выкарыстання вейпа
  8. Усё сумна. Атрымалі свежую непублічную статыстыку Мінздароўя пра нараджальнасць беларусаў
  9. «Галадала дні тры». Што вядома пра дзяўчыну, якая памерла пасля курэння вейпа
  10. У Латвіі хочуць часткова закрыць пункт пропуску «Патэрніекі» — «Грыгароўшчына». У чым прычына
  11. Барацьба міліцыі з «утрыманцамі», відаць, выходзіць на новы ўзровень: тым, хто не прыйдзе ў «дармаедскую» камісію, пагражаюць штрафам ці арыштам
  12. Турчын: Эканоміка Беларусі мусіць быць гатовая да «чорных лебедзяў»
  13. Пайшоў з жыцця 32-гадовы Максім Чарняўскі — заснавальнік суполкі «Надакучыў нам гэты Лукашэнка» пачатку 2010-х
  14. Рэкорд па даляры, якога ніхто не чакаў: прагноз па валютах
  15. «Кремль меняет последовательность переговоров». Эксперты о том, как Путин фактически заставил Трампа пойти на упреждающие уступки
  16. В жировках есть суммы за крайне редкую услугу. Но когда она случается, то дискомфорт обеспечен всем — истории тех, кто пережил
Читать по-русски


Захапіць «замежніка з фальшывым пашпартам», які нібыта рыхтаваў тэракты ў Гродне, спачатку збіраліся жывым, але падчас аперацыі давялося яго «бездакорна» застрэліць. Пра гэта заявіў у эфіры «Беларусь 1» памочнік Лукашэнкі па Гродзенскай вобласці, экс-міністр МУС Юрый Караеў.

Юрий Караев. Скриншот видео "Беларусь 1"
Юрый Караеў. Скрыншот відэа «Беларусь 1»

Паводле версіі Караева, «ліквідацыя замежніка» ў Гродне 19 сакавіка праходзіла так: спачатку падазраванаму ўдалося «даць пару добрых чэргаў» з аўтамата, потым ён кінуў у групу захопу гранату, тая адскочыла ад шчыта і ўпала пад ногі аднаму з байцоў.

— Ён (спецназавец. — Заўв. рэд.) яе адшпурнуў у суседні калідорчык, які вядзе да кухні, і там яна выбухнула, — сказаў Караеў.

Ён пахваліўся, што падчас агляду кватэры «забітага замежніка» нідзе не ўбачыў прабоін ад куляў сілавікоў у адказ, «то-бок усе ўвайшлі куды трэба».

Паводле Караева, спачатку мужчыну збіраліся захапіць жывым, але гэтага зрабіць не ўдалося, бо ён аказаў супраціў:

— Калі ён зрабіў так, што не пакінуў сабе шанцаў, то яны выступілі і зрабілі ўсё бездакорна.

Караеў звярнуў увагу, што байцы спецназа «былі экіпіяваныя па поўнай», каб выключыць паражэнне, а «браняшчыт паказаў сябе як надзейны».

— Мы не ў Дамаску і не ў цэнтры тэрарызму, у нас бяспечная краіна. Калі тэрарысты з іншых краін на нашую тэрыторыю прыходзяць, у нас адказ адзін: мы іх будзем браць і знішчаць, — паабяцаў ён.

Гаворачы пра сённяшнія настроі ў Гродне, памочнік Лукашэнкі заявіў, што «нашыя людзі пасля 2020 года паціху, паволі, але разабраліся, што магло быць, дзе і на чыім баку праўда», і зрабілі выбар на карысць «спакойнага, бяспечнага жыцця», а не «сумнеўнага нейкага там рыўка наперад з тэхналогіямі».

— Людзі разабраліся, што галоўнае пасля ежы — гэта спакой, бяспечнае жыццё. Адсюль усе вытворныя: спакойна гадаваць сваіх дзяцей, глядзець, як іх паспяховасць у школе, каб яны не сваволілі, каб дома быў дастатак, — апісаў Караеў, як, на яго думку, выглядае беларускае шчасце.

Падведамную яму Гродзенскую вобласць ён назваў «нашым заходнім фарпостам» і расказаў пра тамтэйшую мірную абстаноўку.

 — У нас хуліганы такія, што яны нікога не чапаюць, яны паміж сабой там матам лаюцца. Я не памятаю ўжо вулічных рабаванняў. У нас ледзь што — адразу міліцыя, унутраныя войскі на месцы і камеры ўжо ўсюды, — запэўніў Караеў.

Нагадаем, удзень 19 сакавіка ў Гродне былі чутныя выбухі і страляніна, была інфармацыя і пра затрыманні. Пазней КДБ паведаміў пра «ліквідацыю замежніка», які, паводле версіі сілавікоў, планаваў тэракт і аказаў супраціў «з выкарыстаннем аўтаматычнай зброі і шляхам падрыву баявых гранат».

КДБ распачаў крымінальную справу за падрыхтоўку да здзяйснення акту тэрарызму. Паводле заявы ўладаў, яго закінулі з Польшчы «збеглыя экстрэмісты». У «ліквідаванага замежніка» пры сабе быў падроблены расійскі пашпарт на імя Аляксея Ламакіна. Ён нібыта рыхтаваў тэракты на прамысловых прадпрыемствах і супраць сілавікоў і кіраўніцтва Гродзенскай вобласці. У межах следства ўжо дапытаныя 14 чалавек, якія пры розных абставінах размаўлялі з падазраваным. Пяць чалавек змешчаныя ў следчы ізалятар. Сярод іх — уласніца кватэры, якую здымаў мужчына, пенсіянерка Алена Касцевіч, а таксама яе сын Аляксандр, які займаўся пытаннямі арэнды. У аб’яднанні былых сілавікоў Беларусі BYPOL назвалі тое, што адбылося, інсцэніроўкай, у якой ролю «замежніка» сыграў супрацоўнік КДБ.