Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. «Адчуць сябе маленькімі лэдзі». Дзіцячыя конкурсы прыгажосці больш небяспечныя, чым дарослыя, — але бацькі па-ранейшаму аддаюць туды дачок
  2. «Автократы в Москве и Минске будут праздновать кончину». Американские власти исполнили мечту беларусских
  3. Сбежал из суда, отобрав пистолет у конвоира, и годами был в бегах. Вспоминаем историю «самого дерзкого преступника Беларуси»
  4. Новы прэм'ер заявіў, што бачыць для Беларусі «чорных лебедзяў». Расказваем, якія праблемы ў эканоміцы могуць «ірвануць»
  5. У Дзяржынску 16-гадовая дзяўчына памерла пасля выкарыстання вейпа
  6. Турчын: Эканоміка Беларусі мусіць быць гатовая да «чорных лебедзяў»
  7. У Латвіі хочуць часткова закрыць пункт пропуску «Патэрніекі» — «Грыгароўшчына». У чым прычына
  8. Путин заговорил о «Новороссии как неотъемлемой части России» — вот на какие территории он намерен претендовать и после прекращения огня
  9. «Вядзецца актыўная падрыхтоўка». Даведаліся, калі суседнія краіны ЕС плануюць пускаць беларусаў па новых правілах
  10. Пайшоў з жыцця 32-гадовы Максім Чарняўскі — заснавальнік суполкі «Надакучыў нам гэты Лукашэнка» пачатку 2010-х
  11. Рэкорд па даляры, якога ніхто не чакаў: прагноз па валютах
  12. Появилось расследование о еще одной резиденции Лукашенко. Рассказываем интересные факты
  13. Зеленский сменил начальника Генштаба ВСУ
Читать по-русски


У Мінскім абласным судзе вынеслі прысуд палітвязню, ваеннаму аналітыку Ягору Лебядку. Пра гэта паведамляе праваабарончы цэнтр «Вясна».

Егор Лебедок. Фото из соцсетей
Ягор Лебядок. Фота з сацсетак

Яго прызналі вінаватым па абодвух пунктах артыкула 361−4 КК аб «садзейнічанні экстрэмісцкай дзейнасці», у тым ліку паўторна. Суддзя Алена Міснік асудзіла яго на пяць гадоў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму.

Згодна з матэрыяламі справы, у красавіку і траўні 2022 года Лебядок «з мэтай забяспечання дзейнасці грамадскага дэструктыўнага канала, інфармацыйная прадукцыя якога прызнаная судом экстрэмісцкім матэрыялам, даў інтэрв'ю прадстаўніку названага канала» на тэму расійскага ўварвання ва Украіну і ролі Беларусі ў гэтай вайне.

Пры гэтым «экстрэмісцкім фарміраваннем» названы рэсурс прызналі толькі ў ліпені.

Суд над Ягорам Лебядком пачаўся 14 снежня.

Нагадаем, Ягор Лебядок знаходзіцца за кратамі з 12 ліпеня 2022 года, калі быў затрыманы ў сябе дома ў Смалявічах. Пасля затрымання сілавікі апублікавалі яго «пакаяльнае» відэа, на якім мужчына ўсміхаўся. У канцы ліпеня Лебядок мусіў быў выйсці на волю пасля 15 сутак адміністрацыйнага арышту за «непадпарадкаванне», але гэтага не адбылося. Аналітыка абвінавацілі ў тым, што ён даваў інтэрв'ю выданням, унесеным у спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў.

Да затрымання Ягор Лебядок неаднаразова выступаў у СМІ з каментарамі па абароннай тэматыцы, вёў тэлеграм-канал, у якім размяшчаў ваенную аналітыку. Лебядок — кандыдат фізіка-матэматычных навук. Раней быў загадчыкам лабараторыі ў ДНВА «Оптыка, оптаэлектроніка і лазерная тэхніка». У 2022 годзе яго звольнілі.

Пасля арышту Лебядка праваабаронцы прызналі яго палітвязнем, а Лукашэнка пазбавіў звання старшага лейтэнанта запасу.