Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Все печально. Получили свежую непубличную статистику Минздрава о рождаемости беларусов
  2. У Дзяржынску 16-гадовая дзяўчына памерла пасля выкарыстання вейпа
  3. «Автократы в Москве и Минске будут праздновать кончину». Американские власти исполнили мечту беларусских
  4. Рэкорд па даляры, якога ніхто не чакаў: прагноз па валютах
  5. Появилось расследование о еще одной резиденции Лукашенко. Рассказываем интересные факты
  6. «Адчуць сябе маленькімі лэдзі». Дзіцячыя конкурсы прыгажосці больш небяспечныя, чым дарослыя, — але бацькі па-ранейшаму аддаюць туды дачок
  7. Путин заговорил о «Новороссии как неотъемлемой части России» — вот на какие территории он намерен претендовать и после прекращения огня
  8. Пайшоў з жыцця 32-гадовы Максім Чарняўскі — заснавальнік суполкі «Надакучыў нам гэты Лукашэнка» пачатку 2010-х
  9. Зеленский сменил начальника Генштаба ВСУ
  10. «Вядзецца актыўная падрыхтоўка». Даведаліся, калі суседнія краіны ЕС плануюць пускаць беларусаў па новых правілах
  11. У Латвіі хочуць часткова закрыць пункт пропуску «Патэрніекі» — «Грыгароўшчына». У чым прычына
  12. Новы прэм'ер заявіў, што бачыць для Беларусі «чорных лебедзяў». Расказваем, якія праблемы ў эканоміцы могуць «ірвануць»
  13. Турчын: Эканоміка Беларусі мусіць быць гатовая да «чорных лебедзяў»
Читать по-русски


У распараджэнні рэдакцыі «Люстэрка» аказаўся апытальнік, які неабходна запаўняць расіянам і беларусам для атрымання нацыянальнай візы Літвы і ВНЖ гэтай краіны.

Фото: "Зеркало"
Фота: «Люстэрка»

У анкеце просяць адказаць на пытанні пра адукацыю, папярэднія месцы працы, службу ў войску, дзелавых сувязях, кантактах з дзяржустановамі краін NATO і ЕС. Таксама ёсць пытанне пра доступ да сакрэтнай інфармацыі і сувязі са службамі разведкі і бяспекі краіны паходжання або іншай дзяржавы (акрамя Літвы).

Два заключныя пытанні анкеты датычаць расійскай агрэсіі ва Украіне. У пункце 10 заяўнікам неабходна адказаць на пытанне: «Ці падтрымліваеце вы ваенныя дзеянні, якія праводзяцца Расійскай Федэрацыяй на тэрыторыі Украіны?», а ў пункце 11 — «На вашую думку, каму належыць Крым?».

Нагадаем, для грамадзян Расіі і Беларусі, якія хочуць атрымаць від на жыхарства ў Літве ці нават нацыянальную візу, увялі новы від праверкі. Цяпер ім трэба запаўняць спецыяльную анкету з пытаннямі пра сваё мінулае і расказаць пра сваё стаўленне да расійскай агрэсіі ва Украіне.

Інфармацыя, якую замежнік падасць у анкеце, будзе мець вырашальнае значэнне для выдачы яму дазволу на пражыванне, заявілі ў Дэпартаменце міграцыі Літвы. Калі ён адмовіцца ад запаўнення анкеты або запоўніць яе не цалкам, спецыялісты Дэпартамента міграцыі маюць права адмовіцца прымаць яго заяву наогул. Калі ж звесткі акажуцца недакладнымі або высветліцца, што чалавек нешта схаваў, яму будзе адмоўлена ў выдачы дакументаў, а калі ў яго ёсць дзейны ВНЖ або нацыянальная віза, іх могуць неадкладна ануляваць.

Такое анкетаванне, на думку літоўскіх уладаў, стане дадатковым фільтрам бяспекі і дазволіць выяўляць замежнікаў, якія ў сілу сваёй мінулай дзейнасці або сувязяў з недэмакратычнымі рэжымамі могуць стаць пагрозай нацыянальнай бяспецы Літвы.