Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. У Латвіі хочуць часткова закрыць пункт пропуску «Патэрніекі» — «Грыгароўшчына». У чым прычына
  2. Пайшоў з жыцця 32-гадовы Максім Чарняўскі — заснавальнік суполкі «Надакучыў нам гэты Лукашэнка» пачатку 2010-х
  3. Появилось расследование о еще одной резиденции Лукашенко. Рассказываем интересные факты
  4. Зеленский сменил начальника Генштаба ВСУ
  5. У Дзяржынску 16-гадовая дзяўчына памерла пасля выкарыстання вейпа
  6. Рэкорд па даляры, якога ніхто не чакаў: прагноз па валютах
  7. «Парень приходит в поликлинику за выпиской, а там чуть другой диагноз». Юристы рассказали «Зеркалу» об особенностях весеннего призыва
  8. Путин заговорил о «Новороссии как неотъемлемой части России» — вот на какие территории он намерен претендовать и после прекращения огня
  9. Усё сумна. Атрымалі свежую непублічную статыстыку Мінздароўя пра нараджальнасць беларусаў
  10. Новы прэм'ер заявіў, што бачыць для Беларусі «чорных лебедзяў». Расказваем, якія праблемы ў эканоміцы могуць «ірвануць»
  11. Турчын: Эканоміка Беларусі мусіць быць гатовая да «чорных лебедзяў»
  12. Барацьба міліцыі з «утрыманцамі», відаць, выходзіць на новы ўзровень: тым, хто не прыйдзе ў «дармаедскую» камісію, пагражаюць штрафам ці арыштам
  13. В Беларуси задержали российского комика Останина, на которого донесли из-за шутки
  14. «Галадала дні тры». Што вядома пра дзяўчыну, якая памерла пасля курэння вейпа
  15. «Вядзецца актыўная падрыхтоўка». Даведаліся, калі суседнія краіны ЕС плануюць пускаць беларусаў па новых правілах
Читать по-русски


Практычна штодня ў нашай краіне сілавікі затрымліваюць людзей па палітычных матывах. Акрамя пратэстаў 2020 года падставай робяцца каментары, сляды ад налепкі і гэтак далей. Штодня «палітычныя» з Мінска трапляюць на Акрэсціна: спачатку ў ІЧУ, а пасля суда адбываюць суткі ў ЦІП. «Люстэрка» даведалася, у якіх умовах сядзяць тыя, каго затрымалі па «палітычных» справах.

ЦІП на Акрэсціна, 14 верасня 2020 года. Фота: TUT.by

Усе нашыя героі адбывалі «суткі» ў ЦІП гэтай восенню. У мэтах бяспекі мы змянілі іх імёны, а таксама не разгалошваем артыкулы, па якіх іх судзілі.

«Людзей выпускалі пасля сутак з абяцаннем, што яны з’едуць і больш „не будуць перашкаджаць“

Ягор выйшаў з Акрэсціна тры тыдні таму. Да гэтага ў мужчыны быў сумны досвед „адсідкі“ ў 2020-м. Паводле яго словаў, у камеру працягваюць трапляць збітыя затрыманыя. Практычна ўсе — пасля затрымання супрацоўнікамі ГУБАЗіК.

— Такіх было 15−20%: у іх знаходзілі ці нейкія абразы, ці каментары ў чатах, — расказвае мужчына. — „Губазікі“ чытаюць перапіскі, шукаюць, што ты пісаў пра сілавікоў сябрам ці сваякам. І калі знаходзяць, тады яны звярэюць і б’юць затрыманых. На Акрэсціна людзі прыязджаюць з адбітымі сцёгнамі, сінімі ягадзіцамі. Адзін чалавек расказваў, што яму адбівалі сцёгны і лілі наверх кіпень. Вось гэты хлопец, каб яму было лягчэй трываць боль, хадзіў па камеры са спушчанымі штанамі. Вядома, такім людзям цяжэй сядзіцца: яны банальна нават не могуць легчы на спіну.

Між тым бытавыя ўмовы ў ЦІПе для палітычных засталіся ранейшымі, тлумачыць наш суразмоўца. Усё тое ж перанасяленне і начныя „пад'ёмы“.

— Я быў у шасцімеснай камеры: там знаходзілася ад 15 да 25 чалавек. Потым нас перавялі ў чатырохмесную камеру. Там было, напэўна, ад 15 да 18 чалавек. Вядома, усе вельмі шчыльна, — апісвае наш суразмоўца. — Людзі спяць на падлозе, на шконках. Для мяне гэта ўвогуле было немагчыма: палосы жалезныя, цела правальваецца… былі дні, калі ў камерах на поўную моц уключалі батарэі — дзікая спякота, людзі спалі ў адных майтках. А вось кармушку, куды падаюць ежу, адкрывалі. І таму людзі вельмі моцна прастуджваліся, было вельмі шмат тых, хто хварэў.

— Уначы ўключанае святло, пастаянна пад’ём на пераклічкі — у дзве, у чатыры гадзіны ночы. За ўсе мае 14 сутак іх не было толькі два разы, — працягвае мужчына. — Няма прагулак, няма сустрэч з адвакатам, людзей не водзяць памыцца. Душ выглядае так: награваюцца пластыкавыя бутэлькі — і ты проста паліваеш сябе вадой над туалетам, які абгароджаны перагародкай. Калі прыносяць гаспадарчае мыла, якое з боем, але атрымліваецца адбіваць, то ладзіш сабе водныя працэдуры раз на пару дзён. Трошкі асвяжыцца такім спосабам сапраўды было шчасцем, таму што ўсе 14 сутак ты носіш адны майткі. Каб з гэтым спраўляцца, даводзілася надзяваць бялізну на іншы бок. Ну, а калі вырашаеш усё гэта памыць, то проста ходзіш без бялізны нейкі час. Хлопцам прасцей: больш за ўсё перажываюць дзяўчаты, у плане гігіены нюансы ў іх складанейшыя.

Што да харчавання, то Ягор ацаніў яго фразай „каб не памёр з галадухі“. Са словаў мужчыны, есці можна, але многія адмаўляюцца.

— Зрэшты, энергіі там значна менш траціцца, таму харчаванне — гэта не самы абавязковы пункт жыццядзейнасці, — тлумачыць ён. — Даюць кашу, мяса не найлепшай якасці, быццам з самых кепскіх сталовак. У адзін з першых дзён у ЦІП, калі нас упершыню пакармілі пасля РУУС, я вельмі баяўся, што нічога нельга выкідваць, абавязкова ўсё трэба даесці. Баяўся, што, калі не будзеш есці, за гэта аблаюць. Давялося ў сябе ўсё запіхнуць.

Будынак ЦІП на першым завулку Акрэсціна. Фота: TUT.BY

Між тым з боку ахоўнікаў, кажа Ягор, не было „нічога асаблівага“: падколкі і „лакальная грубасць“.

— Але ў прынцыпе, як я бачыў, людзей там не білі, яны адседжвалі свой тэрмін. Перыядычна ў некаторых супрацоўнікаў сустракаюцца прыступы дабрыні, — расказвае мужчына. — Некаторыя, напрыклад, адкрывалі нам к"армушку» шырэй, каб у камеру больш хадзіла паветра. Адзін ці два разы, мне здаецца, нас не будзілі ноччу. У ЦІПе я сядзеў толькі з «палітычнымі», з імі ўсё было нармальна — усе на адной мове гавораць, было шмат гульняў, размоваў. І гэта ратавала.

Перадачаў ад блізкіх «сутачнікам» па-ранейшаму не перадаюць, толькі лекі. Таксама не перадаюць лістоў і тэлеграмаў. Прычым, па словах Ягора, нават на выхадзе з ізалятара. Куды знікаюць перадачы і карэспандэнцыя, мужчына не ведае.

Між тым Ягор лічыць, што асноўная праблема ў ізалятары на Акрэсціна не ў бытавых умовах, а ў адсутнасці інфармацыі:

— Ты наогул нічога не ведаеш: што з табой адбываецца? «Шыюць» табе што-небудзь ці не? Перапады настрою вельмі моцныя заўсёды і ва ўсіх. Я перажываў, што не засну, таму што я вельмі чуйна сплю пры ўключаным святле або калі побач храпуць людзі. Але ў выніку арганізм адаптуецца, а праблема ў адсутнасці інфармацыі ўсё роўна застаецца.

На думку Ягора, цяпер асноўную ролю ў рэалізацыі гвалту ў Беларусі «ўзяў на сябе ГУБАЗіК». Ён мяркуе, што цяпер мэта — «прагнаць праз Акрэсціна як мага больш людзей».

— Напрыклад, праз мае чаты сілавікі выйшлі на аднаго чалавека, з якім я пазней сядзеў. Праз яго — на новых людзей (па-мойму, у некалькіх з іх таксама знаходзілі здымкі з пратэстаў). І ў выніку іх проста выпускалі пасля сутак. А раней адразу б далі крымінальны артыкул. Я назіраў, што ў асноўным людзей выпускалі пасля сутак з абяцаннем, што яны з’едуць і больш «не будуць перашкаджаць». Я думаю, што ўсім, у каго ёсць патэнцыйная рызыка затрымання, трэба вельмі сур’ёзна паставіцца да інфармацыі, якая змяшчаецца ў тэлефоне. Сілавікі вельмі моцна падкачаліся ў працы з Telegram. Яны дастаюць нейкія выдаленыя паведамленні з чатаў, вельмі лёгка працуюць з ботамі. У асабістым ліставанні лепш ставіць аўтавыдаленне паведамленняў праз дзень ці праз два. Я ведаю, што некаторыя людзі на памяць пакідалі фота з пратэстаў — але гэта добрая падстава для крымінальнага артыкула. Аптымальны варыянт — завесці новы акаўнт у Telegram і купіць новы тэлефон.

Ізалятар часовага ўтрымання (белы будынак), а за ім — Цэнтр ізаляцыі правапарушальнікаў. Фота: TUT.BY

«Ёсць адчуванне, што ў іх мэта зламаць маральна любога, хто туды трапіў»

Яўген прабыў пяць сутак у ІЧУ і яшчэ столькі ж — у ЦІП. Паводле яго словаў, умовы ў камерах «вельмі кепскія».

— У камеру я трапіў пасярод ночы, яна была разлічаная на чатырох. У некаторыя моманты ў ёй знаходзілася і па дванаццаць чалавек, — расказвае мужчына. — Матрацаў на чатыры ложкі было толькі два. Рукамыйніка ў камеры няма: яго хтосьці раней ці разбіў, ці дэмантаваў. Адпаведна, са сцяны тырчыць кран, а каб памыцца, трэба падстаўляць сметніцу.

Што да харчавання, то, са словаў нашага суразмоўцы, якасць ежы, якую атрымлівалі затрыманыя ў ЦІП, залежала ад змены.

— Ежу пасля РУУС у прынцыпе пачынаеш прымаць на другія-трэція суткі, — тлумачыць ён. — Ежа агіднай якасці: на сняданак давалі кавалак хлеба, амаль несалодкі чай без смаку, якую-небудзь кашу, развараную да праснака. Абед — такой жа якасці. Запомніўся суп: вада з пахам рыбы, кавалак зліплай пераваранай кашы. І, мабыць, з гэтага супу была зробленая рыбная катлета, на смак проста гідкая. Увогуле, ежу можна есці толькі калі ўжо вельмі галодны. Памер порцый дастатковы, але нізкая каларыйнасць. Вячэру даюць даволі рана — у 18.00. Пры гэтым адбой — у 22.00. Да гэтага часу ўжо хочацца есці. Моцна не хапае пітва. Перадачаў не перадаюць, а вада з-пад крана настолькі агідная, што пасля некалькіх глыткоў закусваеш гэты паслясмак хлебам.

Па словах мужчыны, стаўленне з боку супрацоўнікаў «вельмі жорсткае»:

— Ёсць адчуванне, што ў іх мэта зламаць маральна любога, хто туды трапіў. Матам не лаюцца — матам размаўляюць. Я прабыў там няшмат — усяго 10 сутак. Пяць з іх у ІЧУ, і там у ахоўнікаў іншае стаўленне, лепшае, але камеры горшыя. Камера, у якую я трапіў у ЦІП, была запоўненая клапамі: да гэтага часу, як успомню, пачынаюць бегаць мурашкі па скуры. Затрыманых па палітычных артыкулах трымаюць у асобных камерах і прасуюць значна мацней. Перамяшчэнне на праверку (калі ўсіх выводзяць з камеры і абшукваюць) адбываецца толькі ў позе «ластаўкі», падымаюць сярод ночы кожныя 2−3 гадзіны. Што яшчэ вельмі моцна засмучае, ніякіх перадач не перадаюць, уяўлення, колькі цяпер часу, няма. Можна арыентавацца толькі прыблізна: па прыёмах ежы, пад’ёме і адбоі. У залежнасці ад змены наглядчыкаў, нават сядзець на ложках не дазваляецца. Калі камера перапоўненая, дазваляюць прысесці на лавачку або на падлогу.

Фото: TUT.BY
Здымак мае ілюстрацыйны характар. Фота: TUT.BY

«Застаецца страх таго, што да цябе могуць прыйсці і пасадзіць на выдуманай падставе»

Максім адзначае, што цяпер, калі чалавек трапляе ў ІЧУ, спачатку яго абавязкова паселяць у камеру «з якімі-небудзь бяздомнымі».

— Далей праходзіць суд: альбо на месцы, у самым ІЧУ, альбо цябе кудысьці вязуць. І паколькі ты «палітычны», адпаведна, да цябе асаблівае стаўленне, — расказвае мужчына. — У чым яно заключаецца? Напрыклад, з цябе ніколі не здымаюць кайданкі. То-бок калі ў цябе суд прызначаны на дзесяць раніцы, то ў 8:00 іх на цябе надзяваюць, а здымаюць толькі калі прывозяць назад, ужо пасля суда. Вось усім астатнім, напрыклад хуліганам, кайданкі дазваляюць здымаць. А табе — не.

Харчаванне ў ІЧУ і ЦІП ён называе звычайным «турэмным». І дадае, што больш адрозненняў для палітычных — у саміх бытавых умовах.

— Па-першае, «палітычныя» заўсёды ўтрымліваюцца асобна: у ЦІП яны не акажуцца ў адной камеры з «непалітычнымі». Па-другое, у іх у камеры будуць асаблівыя ўмовы. Камеры перапоўненыя, і мне здаецца, на адно койка-месца прыпадае прыкладна чатыры-пяць чалавек. Чатыры ложкі ператвараюцца ў дваццаць чалавек, шэсць ложкаў — у трыццаць, — дапаўняе Максім. — Натуральна, ніякіх перадачак табе не належыць, табе нічога ў камеру не прынясуць. Матрацаў там таксама не будзе. Перыядычна адбываюцца перабоі з туалетнай паперай і мылам, а мыцца даводзіцца вадой з бутэлькі. Калі батарэя грэе, то гэтую бутэльку можна пакласці на батарэю, а потым памыцца над туалетам.

Паводле яго словаў, падчас ранішніх аглядаў камер ахоўнікі могуць забраць частку бутэлек. Тады гэта становіцца праблемай. Расказаў ён таксама і пра ўключанае пастаянна святло, а таксама начныя праверкі:

— Уначы вас абавязкова абудзяць разы тры, каб усіх пералічыць і каб усе затрыманыя назвалі свае імя і прозвішча. Святло, натуральна, нанач не выключаецца. Здаецца, агульнае стаўленне да затрыманых там такое, каб зняважыць іх чалавечую годнасць. Ёсць страх, што ты можаш атрымаць суткі, а гэтым усё не скончыцца. Не адпускаючы з ЦІП, цябе могуць яшчэ раз затрымаць у любы момант, на новай падставе або наогул без яе. Зноў адвязуць у ІЧУ, зноў напішуць пратакол, павязуць на суд… я бачыў людзей, якія адседжвалі па два-тры такія тэрміны. Такі суд, натуральна, адбываецца без адваката. Перад пасяджэннем табе яшчэ скажуць, што калі папросіш абаронцу, то можа стаць толькі горш. То-бок сілавікі імкнуцца шляхам запалохвання палегчыць сабе жыццё, каб прасцей штампаваць людзям рашэнні судоў. Магчыма, гэта робіцца па спецыяльнай разнарадцы. У чалавека банальна застаецца страх таго, што да яго могуць зноў прыйсці і зноў пасадзіць на якой-небудзь выдуманай падставе.