Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Российские военные блогеры поймали Владимира Путина на очередном вранье. Что в этот раз
  2. «Амкодор» национализировали решением Мингорисполкома с грифом ДСП? BELPOL передал «Зеркалу» непубличный документ
  3. Сбежал из суда, отобрав пистолет у конвоира, и годами был в бегах. Вспоминаем историю «самого дерзкого преступника Беларуси»
  4. «Нужны врачи». Кочановой пожаловались на дефицит медиков
  5. Лукашенко в очередной раз оскорбил Зеленского. Политику «прилетел» колкий ответ из Киева, который поймет едва ли не каждый беларус
  6. Навошта Лукашэнку паклікалі ў Маскву, дзе ён заявіў, што Беларусь не ўвойдзе ў склад Расіі? Спыталі ў аналітыка
  7. Зеленский сменил начальника Генштаба ВСУ
  8. Появилось расследование о еще одной резиденции Лукашенко. Рассказываем интересные факты
  9. «Автократы в Москве и Минске будут праздновать кончину». Американские власти исполнили мечту беларусских
  10. «Адчуць сябе маленькімі лэдзі». Дзіцячыя конкурсы прыгажосці больш небяспечныя, чым дарослыя, — але бацькі па-ранейшаму аддаюць туды дачок
  11. «Сотрудница взяла мой телефон, сняла чехол и посмотрела, что под ним». Рассказываем, какая обстановка на границе с соседними странами
Читать по-русски


/

У Мінску банкрутуе вытворца офіснай і гандлёвай мэблі «Мебелінк». У кампаніі набралася даўгоў на 2 млн рублёў. Гэта вынікае са звестак Адзінага дзяржрэестра звестак пра банкруцтва.

Иллюстративный снимок. Фото: facebook.com/protradeofficial
Ілюстрацыйны здымак. Фота: facebook.com/protradeofficial

25 лютага ў Эканамічным судзе Мінска разгледзелі справу пра банкруцтва кампаніі «Мебелінк», якая працавала пад гандлёвай маркай ProTrade і ўваходзіла ў свабодную эканамічную зону «Мінск». Заяву пра эканамічную неплацежаздольнасць падалі самі ўладальнікі. Яны ўдакладнілі, што фірма па сутнасці не працуе, а ўся маёмасць на суму 35 тыс. рублёў проста ляжыць на складзе.

У снежні мінулага года да кампаніі далучылі «ЕвроСтильМебель», якая займалася рамонтам мэблі.

Агульная сума даўгоў перавышае 2 млн рублёў. З іх больш за паўмільёна — гэта пазычанасць па падатках і зборах.

Суд распачаў справу пра банкруцтва і ўвёў ахоўны перыяд. Гэта працэдура, падчас якой правяраюць, ці сапраўды кампанія не можа плаціць па даўгах. У гэты перыяд вывучаюць заяву пра банкруцтва, правяраюць фінансавы стан даўжніка і вырашаюць, ці ёсць законныя падставы для пачатку працэсу банкруцтва.

Кампанія «Мебелінк» была адным з лідараў беларускага рынку ў сваім кірунку. Яна пастаўляла мэблю ў офісы многіх вядомых кампаній, уключаючы Wargaming, «Мілавіцу», «Белтрансгаз», «Атлант», «Санта Брэмар», банкі і дзяржаўныя ведамствы.

«Выратаваць ProTrade не ўдалося. Хоць я змагаўся да апошняга рубля», — напісаў яшчэ ў снежні мінулага года суўладальнік і дырэктар фірмы Алег Надзін на сваёй старонцы ў Facebook. Бізнесовец таксама патлумачыў, што «кампанія не справілася з валютным крэдытам, а пастаянны адток значных грашовых сродкаў прывёў да фінансавага і кадравага знясілення».

Чытайце таксама