Мінтранс уводзіць змяненні для кіроўцаў. Новаўвядзенні датычаць павышэння кваліфікацыі тых, хто кіруе транспартам катэгорыі В.
Пастановай Мінтранса скарачаюць тэрмін павышэння кваліфікацыі з 8 да 5 дзён. Таксама змяншаюць колькасць гадзін навучання з 55 да 35.
«Змяняюцца патрабаванні да мінімальнага пераліку навучальнага абсталявання кабінета (класа) па некаторых прадметах», — удакладняюць у Мінтрансе.
Новаўвядзенні запрацуюць з 9 кастрычніка гэтага года.
Такое павышэнне кваліфікацыі трэба праходзіць кіроўцам, якія перавозяць пасажыраў унутры краіны, а таксама таксістам.
Чытайце таксама