Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Лукашенко в очередной раз оскорбил Зеленского. Политику «прилетел» колкий ответ из Киева, который поймет едва ли не каждый беларус
  2. «Обоим грозит исключительная мера». Застреленного в прошлом году мужчину заподозрили в подготовке теракта, по делу проходят его родители
  3. Заявления Путина о прорыве в Курской области могут говорить о его желании «затушевать» отказ от перемирия — эксперты
  4. «Я бы сделала это и бесплатно». Поговорили с беларуской, которая сыграла в фильме, получившем пять наград на «Оскаре»
  5. «Сотрудница взяла мой телефон, сняла чехол и посмотрела, что под ним». Рассказываем, какая обстановка на границе с соседними странами
  6. «Нужны врачи». Кочановой пожаловались на дефицит медиков
  7. Навошта Лукашэнку паклікалі ў Маскву, дзе ён заявіў, што Беларусь не ўвойдзе ў склад Расіі? Спыталі ў аналітыка
  8. Улады перажываюць праз адток моладзі і думаюць, як яе ўтрымаць. Расказваем пра ідэі з закрытага дакумента (вам не спадабаецца)
  9. Лукашэнка паскардзіўся, што яго ў Расіі «перыядычна» абвінавачваюць ва «ўтрыманстве», і прывёў свае аргументы, чаму гэта не так
  10. «Амкодор» национализировали решением Мингорисполкома с грифом ДСП? BELPOL передал «Зеркалу» непубличный документ
  11. «Занадта блізкі да Украіны». Трамп адхіліў галоўнага прадстаўніка ЗША на перамовах праз прэтэнзіі Крамля — СМІ
  12. Кочанова ответила на вопрос, будут ли повышать пенсионный возраст в ближайшее время
  13. Чыноўнікі шмат разважаюць, што зрабіць, каб медработнікі не з'язджалі з краіны. Медсястра з мінскай бальніцы дала ім просты адказ
Читать по-русски


Людзі ў нашай рэдакцыі баяцца рознага: страціць блізкіх, не атрымаць магчымасці бачыць родных, таго, што ўжо не захочам (ці не зможам) вяртацца. Мы, як і вы, баімся вельмі розных рэчаў. Але калі казаць пра «Люстэрка» ў цэлым, то мы вельмі баімся пакінуць вас, мільёны нашых чытачоў і гледачоў, сам-насам з жахлівай прапагандай рэжыму. Мэта нашага існавання — зрабіць так, каб у беларусаў як унутры краіны, так і за яе межамі была магчымасць чытаць сапраўдныя навіны. Сёння кожны з вас можа дапамагчы нам змагацца са страхам — мы запусцілі новы спосаб прыёму данатаў, і нам вельмі патрэбная вашая дапамога, каб працягваць працу.

Як цяпер вы можаце заданаціць «Люстэрку»

Раней мы прымалі грошы толькі праз Patreon. Цяпер стаў даступны яшчэ адзін інструмент — Donorbox. Пляцоўка прымае ахвяраванні праз аплатную сістэму Stripe, якая абслугоўвае больш за палову ўсіх анлайн-плацяжоў у свеце. Stripe сертыфікаваны па міжнародным стандарце бяспекі PCI DSS, ён быў распрацаваны пяццю асноўнымі гульцамі рынку: Visa, Mastercard, American Express, Discover і JCB. Каб адпавядаць стандарту, неабходна выканаць каля 300 крытэраў, якія ў выніку гарантуюць захаванасць і бяспеку аплатнай інфармацыі. З нашага ж боку доступ да звестак пра транзакцыі маюць толькі два чалавекі, якія таксама выконваюць усе меры засцярогі падчас працы.

У інфармацыі пра плацяжы, даступнай банку, ніяк не будзе пазначана, што плацёж зроблены ў адрас «Люстэрка».

Праз Donorbox вы можаце падтрымаць нас як аднаразовым плацяжом, так і падпісацца на штомесячную падтрымку на любую суму ад 5 еўра — другая опцыя дасць нашаму медыя больш стабільнасці, аднак памятайце, што важная абсалютна любая дапамога. Проста цяпер Donorbox больш прыярытэтны для «Люстэрка», чым Patreon, бо новая пляцоўка бярэ меншую камісію.

Калі вы выбераце варыянт з падпіскай, пасля першага плацяжу Donorbox дашле на пошту інфармацыю пра тое, як ёю кіраваць. Па любых пытаннях, звязаных з падпіскамі, вы можаце напісаць нам на пошту [email protected].

Падчас афармлення плацяжу сістэма папросіць пазначыць імя і прозвішча — вы можаце ўпісаць любы псеўданім, нам неабавязкова ведаць вашыя рэальныя звесткі.

Нягледзячы на вышэйсказанае, мы заклікаем не адпраўляць ахвяраванні з картак беларускіх і расійскіх банкаў, нават калі вы за мяжой. Калі ў вас узнікнуць праблемы з іншымі карткамі, — калі ласка, напішыце на [email protected].

Дзякуй, што раскрылі гэтую частку матэрыялу і прачыталі пра тое, як можна нас падтрымаць. А цяпер працягнем пра страхі.

Дзіўна, калі ты вельмі любіш Беларусь, баяцца страціць матывацыю туды вярнуцца. Бо незразумела, калі з’явіцца такая магчымасць і ці ўдасца табе ўтрымацца ў кантэксце таго, што адбываецца ўнутры краіны, ці не пусціш ты такія моцныя карані ў Польшчы/Літве/Аргенціне, што паехаць назад будзе ўжо немагчыма. Паехаць цяпер = трапіць за краты. Застацца ў бяспецы = грызці сябе кожны дзень тым, што зрабіў недастаткова. Здаецца, няма добрага варыянту.

Многім беларусам за апошнія тры гады даводзілася хаваць сваякоў на адлегласці. Ты можаш адправіць грошы, можаш змарнаваць усе нервовыя клеткі, але ты не можаш ужывую падзяліць гора з тымі, каго любіш, хто застаўся дома, — і гэта яшчэ адзін страх. Працуе гэта і ў адваротны бок: калі блізкія не могуць прыехаць, напрыклад, у Грузію, каб развітацца з тым, хто вельмі дарагі.

У нашай рэдакцыі ёсць людзі, якіх мамы і таты не бачылі ўжо гады. Гэта іх самы блізкі ў свеце чалавек, але наш калега не дома, не ў Беларусі, а яны не могуць да яго прыехаць: бо здароўе, страх перасякаць мяжу, няма на каго пакінуць сваіх бацькоў. А дзеці не могуць прыехаць да іх, бо будуць затрыманыя на мяжы і наступным разам у найлепшым выпадку ўбачацца на спатканні ў СІЗА. Страх, які мяжуе са злосцю, ад якой трашчаць косткі. Пазнаяце сябе? Такіх гісторый дзясяткі, калі не сотні тысяч.

Часцяком вам страшна з намі размаўляць. І ў снежні 2023 года гэта зразумела — за каментар «Люстэрку» можна трапіць за краты. І кожны раз, калі вы, перамагаючы страх, расказваеце рэдакцыі пра важныя рэчы, якія адбываюцца ў Беларусі, мы захапляемся вашай адвагай і неабыякавасцю. Чаму менавіта «неабыякавасцю»? Таму што вы дзеліцеся інфармацыяй не толькі з журналістамі, але і з мільёнамі беларусаў, якія чытаюць і глядзяць нас на розных пляцоўках і дзякуючы вам даведваюцца сапраўдныя навіны. Вам, як і нам, не ўсё роўна, што будзе з Беларуссю.

А тут давайце спынімся і задамо сабе пытанне: чаму наогул усе гэтыя страхі існуюць у нас? Чаму тэкст вышэй — не пра павукоў, боязь смерці або арандадаўцы, які можа падняць плату за кватэру? Мы не бяромся меркаваць за ўсіх, але адкажам за сябе: таму што ў нашай краіне не працуе закон, на тэлебачанні заяўляюць, што пра правы чалавека ў Беларусі гавораць «ворагі народа», а Лукашэнка пагражае забіць мільён чалавек ядзернай бомбай. Нашая краіна заціснутая кляшчамі хлусні, гвалту і прапаганды, якая гэта ўсё абслугоўвае і якая вяшчае не толькі з экранаў тэлевізараў, але і мучыць дзяцей у школах і нават кінатэатрах.

Але дзякуючы кожнаму з нас — тых, хто піша і здымае сапраўдныя навіны, і тых, хто чытае і глядзіць іх і не дае сябе абдурыць, — цемра не агарнула Беларусь канчаткова. І не агорне, пакуль мы ёсць адно ў аднаго і падтрымліваем адно аднаго.

Сёння мы просім вас дапамагчы нам працягваць сваю працу — заданацьце нам зручным для вас спосабам. Гэты заклік звернуты да тых беларусаў, хто з’ехаў і да надыходу дэмакратычных пераменаў не плануе вяртацца дадому. Мы не ведаем, калі гэты момант надыдзе. Але мы ўпэўненыя, што, калі незалежныя медыя перастануць існаваць, ён толькі аддаліцца. Калі ласка, аформіце падпіску ці адпраўце разавы данат «Люстэрку». Маленькай дапамогі не бывае, вы вельмі нам патрэбныя.

Два спосабы заданаціць «Люстэрку»

Аформіце падпіску на Patreon ці на Donorbox (даступны і разавы плацёж).

Вам страшна адправіць нам грошы? Мы вас цалкам разумеем. Ужо тое, што вы чытаеце гэты тэкст, робіць вас неймаверна смелым чалавекам. Калі ласка, працягвайце, заставайцеся з намі. Толькі разам мы можам зрабіць так, каб хлусня не стала ісцінай.