Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Пайшоў з жыцця 32-гадовы Максім Чарняўскі — заснавальнік суполкі «Надакучыў нам гэты Лукашэнка» пачатку 2010-х
  2. Появилось расследование о еще одной резиденции Лукашенко. Рассказываем интересные факты
  3. У Латвіі хочуць часткова закрыць пункт пропуску «Патэрніекі» — «Грыгароўшчына». У чым прычына
  4. Зеленский сменил начальника Генштаба ВСУ
  5. Путин заговорил о «Новороссии как неотъемлемой части России» — вот на какие территории он намерен претендовать и после прекращения огня
  6. «Автократы в Москве и Минске будут праздновать кончину». Американские власти исполнили мечту беларусских
  7. «Вядзецца актыўная падрыхтоўка». Даведаліся, калі суседнія краіны ЕС плануюць пускаць беларусаў па новых правілах
  8. У Дзяржынску 16-гадовая дзяўчына памерла пасля выкарыстання вейпа
  9. Новы прэм'ер заявіў, што бачыць для Беларусі «чорных лебедзяў». Расказваем, якія праблемы ў эканоміцы могуць «ірвануць»
  10. Все печально. Получили свежую непубличную статистику Минздрава о рождаемости беларусов
  11. Рэкорд па даляры, якога ніхто не чакаў: прагноз па валютах
  12. Турчын: Эканоміка Беларусі мусіць быць гатовая да «чорных лебедзяў»
Читать по-русски


Мінчанка назвала сына звычайным імем Фёдар, але яно дагэтуль здзіўляе людзей. Яны ўвесь час пытаюць, чаму яна выбрала гэты варыянт. Пра гэта блогерка расказала ў TikTok.

Рука младенца. Фото: Pixabay.com
Рука немаўляці. Фота: pixabay.com

«А з якога гэта моманту звычайнае імя ў дзіцяці стала раптам не нормай? Майму сыну ўжо дзевяць месяцаў, і перыядычна дагэтуль прылятаюць пытанні: „А вы рэальна яго так называеце?“, „А я думала, гэта сцёб нейкі“. Я, вядома, разумею, што ва ўсіх дзяўчынкі — гэта Тэоны, Алівіі, Міі, Евы і ўсё ў гэтым родзе, а хлопчыкі — Цімуры, Цімафеі, Платоны і Арцёмы, але ў іх жа бацькі як былі Сярожамі, так і засталіся, але пры гэтым пры ўсім узнікаюць пытанні менавіта да мяне. Чаму імя такое? Ды таму што я з дзяцінства так хацела назваць сваё дзіця», — расказала яна.

@kashevskayaaa Имя ребенку почему такое выбрали? До сих пор спрашивают 😀 #имяребенку #сынок #декрет ♬ оригинальный звук — Настя Кашевская ♐️

Пры гэтым яна прызналася, што складанасці ў выбары былі, бо яна і яе муж стараліся падабраць імя так, каб яно пасавала імені па бацьку і прозвішчу, бо гэтае імя не з усім спалучаецца. Паводле жанчыны, цяпер усё гучыць выдатна. Сына яна назвала Фёдарам.

Тым часам у Галоўным упраўленні юстыцыі Мінгарвыканкама расказалі, якія імёны выбіралі мінчукі для нованароджаных у першым паўгоддзі 2024-га. Так, дзяўчынак часцей за ўсё называлі Сафіяй (161 маленькая мінчанка атрымала гэтае імя), Евай (146) і Ганнай (133). Таксама папулярныя такія імёны, як Марыя (130 дзяўчынак назвалі так у першай палове гэтага года ў Мінску), Аліса (99), Ксенія (98) і Вікторыя (89). Таксама мінчукі выбіралі для сваіх дачок рэдкія імёны, напрыклад Ліра, Іванна, Людміла, Меліса, Мія, Іяана, Марына, Юлія, Аўрора, Алёна, Валянціна.

Сярод імёнаў для хлопчыкаў самым запатрабаваным ўжо нейкі час застаецца Міхаіл (так назвалі 173 нованароджаных). Таксама ў топе самых папулярных — Аляксандр і Марк (141), Мацвей (135), Раман (134), Цімафей (132). Радзей мінчукі называлі сыноў Ігарам, Алегам, Анатолем, Карнеем, Леанардам, Лукасам, Дабрынем і Іосіфам.

Ва ўпраўленні юстыцыі адзначылі таксама, што ў апошнія гады сталі папулярныя падвойныя імёны для нованароджаных, напрыклад Жан Аляксандр, Леў Марк, Меліса Лізавета.