«Працую ў гіпермаркеце прадаўцом, мой графік — 2/2. Нядаўна правялі перападлік, па выніках якога была выяўленая істотная недастача, кампенсаваць якую сказалі ўсім супрацоўнікам. Ці законна гэта?» — спытала мінчанка Марына. Сітуацыю агенцтву «Мінск-Навіны» растлумачылі ў Мінскім гарадскім судзе.
— У адпаведнасці з ч. 1 арт. 406 Працоўнага кодэкса пры сумесным выкананні работнікамі асобных відаў работ, звязаных з захоўваннем, апрацоўкай, продажам (адпусканнем), перавозкай ці выкарыстаннем у працэсе вытворчасці перададзеных ім каштоўнасцяў, калі немагчыма размежаваць матэрыяльную адказнасць кожнага супрацоўніка і заключыць з ім дамову пра поўную матэрыяльную адказнасць, можа ўводзіцца калектыўная (брыгадная) матэрыяльная адказнасць, — патлумачыла суддзя судовай калегіі па грамадзянскіх справах Мінскага гарадскога суда Таццяна Дарашчонак. — Пісьмовая дамова пра калектыўную матэрыяльную адказнасць заключаецца паміж наймальнікам і ўсімі членамі калектыву.
Пастановай Міністэрства працы ад 14.04.2000 № 54 зацверджанае палажэнне пра калектыўную (брыгадную) матэрыяльную адказнасць прыкладны пералік работ, пры выкананні якіх можа ўводзіцца такая адказнасць, прыкладная дамова. Згодна з нормамі заканадаўства, падстава для прыцягнення членаў калектыву да матэрыяльнай адказнасці — матэрыяльная шкода, нанесеная недастачай, пацверджанай інвентарызацыйнай ведамасцю, а таксама псаванне матэрыяльных каштоўнасцяў, даручаных членам калектыву.
Прыцягненне работнікаў да матэрыяльнай адказнасці ажыццяўляецца пасля правядзення праверкі наймальнікам прычын ўзнікнення шкоды. Для гэтага спатрэбяцца пісьмовыя тлумачэнні членаў калектыву, пры неабходнасці — заключэнні спецыялістаў, высвятляюцца ўмовы прыцягнення работнікаў да матэрыяльнай адказнасці.
Пры калектыўнай матэрыяльнай адказнасці шкода, нанесеная наймальніку, кампенсуецца ў поўным аб’ёме ў долевым парадку шляхам размеркавання яго паміж членамі калектыву прапарцыйна фактычна прапрацаванаму часу за перыяд ад апошняй інвентарызацыі да дня выяўлення шкоды.
Варта адзначыць, што члены калектыву вызваляюцца ад кампенсацыі шкоды, нанесенай наймальніку, у выпадках, калі дакажуць, што тая нанесеная не па іх віне ці калі будуць выяўленыя канкрэтныя вінаватыя нанесенай шкоды, у тым ліку з ліку членаў калектыву (брыгады).
Вызваленне ад адказнасці прадугледжваецца таксама, калі шкода ўзнікла ў выніку ўздзеяння непераадольнай сілы; непасрэднай прычынай узнікнення шкоды стала невыкананне наймальнікам абавязку па забяспечанні належных умоваў для захаванасці даручаных работніку каштоўнасцяў; шкода нанесеная ў стане неабходнай абароны і не перавышаныя яе межы, альбо з прычыны нармальнага вытворча-гаспадарчай рызыкі (эксперыментальная вытворчасць, увядзенне новых тэхналогій і інш.).
Такім чынам, пры выкананні пералічаных умоваў і парадку патрабаванні наймальніка пра кампенсацыі работнікам шкоды абгрунтаваныя.