Афіцыйныя прафсаюзы пахваліліся сваёй працай і «здалі», якая месячная прэмія ў супрацоўнікаў «Беларуськалія»
15 лiстапада 2023 у 1700043720
«Зеркало»
Афіцыйныя прафсаюзы расказалі, як здолелі дапамагчы работніку «Беларуськалія» адбіцца ад пакарання наймальніка - пазбаўлення месячнай прэміі. Пры гэтым яны згадалі, колькі складаюць гэтыя выплаты на прадпрыемстве.
Як паведамляе Федэрацыя прафсаюзаў, у іх падраздзяленне на «Беларуськаліі» па юрыдычную дапамогу звярнуўся адзін з работнікаў, які прапрацаваў на прадпрыемстве 41 год. Ён расказаў, што наймальнік вырашыў прыцягнуць яго да дысцыплінарнай адказнасці - вынесці вымову і пазбавіць поўнай месячнай прэміі. Як выявілася, гэта вырашылі зрабіць праз тое, што ён дрэнна сябе адчуваў і адмовіўся выйсці на працу ў свой выходны дзень.
Прафсаюзы сярод іншага высветлілі, што наймальнік з парушэннем папярэдзіў работніка, што таму трэба выйсці на працу ў выходны. Паводле Працоўнага кодэкса гэта трэба зрабіць як мінімум за адны каляндарныя суткі, а супрацоўніка «Беларуськалія» апавясцілі за тры гадзіны да пачатку змены.
«Работніку была аказаная дапамога ў напісанні тлумачальнай запіскі на імя кіраўніка цэха. Па выніках перамоваў з начальнікам цэха наконт неправамернасці прыцягнення па выкладзеных у дакладной запісцы фактах, рашэнне пра прыцягненне работніка да дысцыплінарнай адказнасці ў выглядзе вымовы і пазбаўленні прэміі на 100% пакінутае без далейшага руху. Работніку захаваная цяперашняя прэмія ў памеры 860 рублёў», - паведамляюць афіцыйныя прафсаюзы.
Чытайце таксама