Заробкі да 7000 рублёў. На БелАЭС шукаюць больш чым 150 супрацоўнікаў
14 лiстапада 2023 у 1699945140
«Зеркало»
У пачатку года пра вакансіі на беларускай АЭС паведамляў расійскі наймальнік - «Атамтэхэкспарт». Цяпер на сайце гэтага прадпрыемства абвестак стала менш - усяго восем. Затое на сайце дзяржаўнай службы занятасці сама АЭС абвясціла пра прыём на працу 144 супрацоўнікаў. «Люстэрка» паглядзела, якія гэта вакансіі і колькі па іх гатовыя плаціць.
Адзначым, што больш чым палова вакансій - для прэтэндэнтаў з вышэйшай адукацыяй, прычым некалькі дзясяткаў з іх - кіраўнікі.
Патрабуецца памочнік кіраўніка арганізацыі. Ён мусіць будзе ўзаемадзейнічаць з «Белэнерга», Мінэнерга і іншымі дзяржарганізацыямі. Возьмуць на працу чалавека з досведам працы не менш за 15 гадоў. За месяц ён заробіць 2300,4−3565,68 рубля.
Аператыўна-вытворчай службе АЭС патрабуецца начальнік змены. Прэтэндэнт на пасаду мусіць мець вышэйшую адукацыю і досвед працы ад 15 гадоў. Супрацоўніку дадуць кватэру. Абяцаюць плаціць 4678,56−7017,84 рубля.
Яшчэ адзін начальнік змены патрэбны для аператыўна-вытворчай службы. Ён таксама мусіць мець досвед працы не менш за 15 гадоў. За месяц ён атрымае 4555,44−6605,39 рубля, а вось пра службовае жыллё для яго не паведамляецца.
Намесніку генеральнага дырэктара па якасці гатовыя заплаціць 3622,32−5433,48 рубля, а намесніку начальніка турбіннага цэха па рамонце і мадэрнізацыі - 2505,6−3883,68 рубля.
Вельмі шмат на АЭС патрабуецца рознапрофільных інжынераў - праграмісты, метролагі, электронікі, тэхнолагі і іншыя. Заробак гэтых супрацоўнікаў знаходзіцца ў межах 1303−1890 рублёў.
Вядучым інжынерам (яны патрэбныя ў розныя цэхі) гатовыя заплаціць ад 1780 да 2980 рублёў.
Работнікаў з сярэдняй спецыяльнай адукацыяй чакаюць на вакансіі машыніста (заробак 1435−2296 рублёў), старшага аператара спецводаачышчэння ў хімічны цэх (1406−2559 рублёў), перапрацоўшчыка радыеактыўных адходаў (зарплата 953−1621 рубель), дзяжурнага пульта кіравання (872−1351 рубель).
Самы нізкі заробак на АЭС прапануюць электрамеханіку па ліфтах - 704−1127 рублёў. Для працаўладкавання трэба мець сярэднюю спецыяльную адукацыю
Чытайце таксама