Мінгандаль ЗША забараніў экспарт у Беларусь і Расію тэлефонаў, дыктафонаў і бытавой тэхнікі
19 мая 2023 у 1684505280
«Зеркало»
Абмежаванні на экспарт больш чым 1200 пазіцый у Беларусь і Расію ўвёў Мінгандаль ЗША. Пра гэта гаворыцца ў прэс-рэлізе на сайце амерыканскага ведамства.
Уведзеная забарона на ўвоз у Беларусь і Расію шэрагу тэлефонаў, дыктафонаў, мікрафонаў і бытавой тэхнікі, а таксама 1224 прамысловых вырабаў: інструментаў, электрапрыбораў, будматэрыялаў, фарбаў, тканінаў, пасажырскага транспарту, алкаголю, гадзіннікаў і іншага.
Абмежаванні экспарту ЗША ў Беларусь і Расію таксама закрануць артапедычнае, афтальмалагічнае і стаматалагічнае абсталяванне.
«У адказ на агрэсію Расійскай Федэрацыі супраць Украіны, чаму ў значнай ступені спрыяла Беларусь, Міністэрства гандлю робіць больш жорсткімі свае цяперашнія санкцыі (…) супраць Расіі і Беларусі», - гаворыцца ў дакуменце.
Акрамя таго Мінгандлю ЗША ўвёў экспартныя абмежаванні супраць 70 звязаных з РФ арганізацый, у тым ліку з Арменіі і Кыргызстана.
У прыватнасці, пад новыя санкцыі ЗША трапілі:
- НВП «Прима»,
- НВА «Ижевские беспилотные системы»,
- «Стрела»,
- кампанія «Роствертол»,
- ПАТ «Пролетарский завод»,
- абаронны завод імя В. А. Дзегцярова ў Каўрове,
- АТ «НПК "Техмаш",
- кампанія "Мотовилихинские заводы",
- Ульянаўскі механічны завод,
- "Курганмашзавод",
- завод "Промтехнология",
- Улан-удэнскі авіяцыйны завод,
- Бранскі аўтамабільны завод,
- аўтазавод "Урал",
- "Военно-промышленная компания",
- ПА "Тулмашзавод",
- Заволжскі завод гусенічных цягачоў,
- АТ "Завод Элекон",
- "Водтрансприбор",
- Зеленадольскі завод ім. А. М. Горкага,
- НВА "Орион",
- прадпрыемства "Импульс",
- Іжэўскі электрамеханічны завод "Купал",
- Пермскі машынабудаўнічы завод,
- АТ "Нижегородский завод 70-летия победы",
- Ульянаўскі патронны завод,
- прадпрыемства "Информационные спутниковые системы" им. М. Ф. Решетнева», якое ўваходзіць у Раскосмас.
Акрамя таго, ЗША ўнеслі ў санкцыйны спіс больш чым дзясятак навукова-даследчых і прамысловых інстытутаў РФ, уключаючы «Электроприбор», «Радиосвязь».
Чытайце таксама