«Далі згоду на выкананне заданняў». У ГУБАЗіК расказалі, да каго пасля інцыдэнту ў Мачулішчах у першую чаргу прыходзяць сілавікі
19 сакавiка 2023 у 1679252100
«Зеркало»
Сілавікі выконваюць даручэнне Лукашэнкі пасля «інцыдэнту ў Мачулішчах» і звяртаюць увагу на сувязі тых асобаў, якія трапілі пасля гэтага выпадку «ў поле зроку». Пра гэта расказаў намеснік начальніка ГУБАЗіК Міхаіл Бедункевіч у эфіры тэлеканала СТБ.
Ён дадаў, што гаворка ідзе пра людзей, якія, магчыма, «далі згоду на выкананне нейкіх заданняў».
- Якія могуць быць удзельнікамі таемных ячэек па ўзаемадзеянні з замежнымі цэнтрамі прыняцця рашэнняў, якія давалі пэўныя заданні на экстрэмісцкую і тэрарыстычную дзейнасць на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь, - заявіў Бедункевіч.
Акрамя гэтага, ён адзначыў, што цяпер сілавікі адсочваюць і дзейнасць байцоў палка Каліноўскага.
- І вядома ж, мы маем звесткі пра асобаў, якія бяруць удзел ва ўсіх падраздзяленнях, не толькі ў палку Каліноўскага, пра роднасныя, знаёмыя і іншых сувязі на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь. Большасць не падтрымлівае выбару сваіх сваякоў, дзяцей, сыноў, братоў і сясцёр. Але тым не менш такая падтрымка існуе.
Пры гэтым Міхаіл Бедункевіч заявіў, што сёлета затрымалі 11 беларусаў, якія збіраліся ехаць ваяваць ва Украіну.
- Такія людзі намі высвятляюцца розным шляхам, у першую чаргу - аператыўнай інфармацыяй, з намі дзеляцца розныя крыніцы, якія маюць гэтую інфармацыю, працуе разведка ў інтэрнэце, якая выяўляе і ў тым ліку працуе на апярэджанне, каб гэтыя людзі не выехалі і не загінулі ахвярамі ваенных дзеянняў.