У Бабруйску жанчына выгульвала сабаку і знайшла ў рацэ мёртвага мужчыну
22 верасня 2023 у 1695398580
«Зеркало»
У Бабруйску ў рацэ патануў мужчына, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на афіцыйную прадстаўніцу УСК Магілёўскай вобласці Таццяну Старасотнікаву.
Увечары 21 верасня жанчына выгульвала сабаку на беразе ракі Бабруйка. У вадзе яна ўбачыла цела мужчыны і паведаміла пра гэта ў міліцыю.
На месца здарэння выбывала следча-аператыўная група. Было праведзенае апытанне відавочцаў. Прызначаная судова-медыцынская экспертыза.
Паводле папярэдніх звестак, патануламу мужчыну 52 гады. Ён нідзе не працаваў, злоўжываў алкагольнымі напоямі і вёў валацужны лад жыцця.