У Дзяржынскай бальніцы загінула аднагадовае дзіця. У паліклініцы яму паставілі дыягназ «востры бранхіт»
10 жнiўня 2023 у 1691678520
«Зеркало»
Следчы камітэт праводзіць праверку па факце смерці аднагадовага дзіцяці ў Дзяржынскай цэнтральнай раённай бальніцы. Пра гэта паведаміла прэс-служба ведамства.
Раніцай 4 жніўня 33-гадовая жанчына звярнулася ў Дзяржынскую бальніцу ў сувязі з хваробай аднагадовага сына, якому раней у паліклініцы быў пастаўлены дыягназ «востры бранхіт». Каля 12.30 дзіцяці стала кепска і адбылося спыненне дыхання. Нягледзячы на актыўныя і працяглыя рэанімацыйныя мерапрыемствы, хлопчыка выратаваць не ўдалося.
Па гэтым факце следчыя праводзяць праверку.
«Высвятляюцца ўсе абставіны трагедыі. Забраныя і даследуюцца аб'екты, якія маюць значэнне для следства, у тым ліку меддакументацыя і нарматыўна-прававыя акты ўстановаў аховы здароўя. Следчыя працуюць па высвятленні прычын і ўмоваў трагедыі. Асаблівая ўвага будзе нададзеная прынцыповай прававой ацэнцы слушнасці дыягностыкі, наступнага прызначанага лячэння і выканання медыцынскім персаналам сваіх абавязкаў», - паведамілі ў прэс-службе СК.